Праверка гатоўнасці Узброеных сіл будзе праходзіць да вясны. Пра гэта на сённяшняй нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных напрамкаў заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра развіццё тэхналогій, ён згадаў беспілотнікі, якія сёння штампуюцца на заводах і фабрыках.
“І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфектыўна ваююць”, — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, на гэтым фоне і праводзіцца праверка ВС.
“Яна будзе праходзіць у гэтых сур’ёзных умовах да вясны”, — сказаў ён.
Нагадаем, на мінулым тыдні было абвешчана пра прывядзенне ў гатоўнасць аднаго з механізаваных злучэнняў. Пры гэтым падкрэслівалася, што загад быў аддадзены непасрэдна Лукашэнкам у абыход Мінабароны.
