Пракуратура Заводскага раёна Мінска адсправаздачылася пра чарговае дасягненне ў барацьбе з “экстрэмізмам”.
Паводле яе патрабавання з аднаго з маркетплэйсаў прыбралі кнігу Гайнца Гудэрыяна «Успаміны нямецкага генерала. Танкавыя войскі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945». У лістападзе мінулага года яе ўнеслі ў рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Трэба адзначыць, што мемуары Гудэрыяна, у пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя неўзабаве пасля іх выдання ў Германіі друкаваліся ў перакладзе на рускую мову ў СССР выдавецтвам “Воениздат”. Пры гэтым некаторыя моманты ў іх падвяргаліся цэнзуры.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
