Малдова пачала працэс выхаду з СНД

Навіны
Фото: unsplash.com

Малдова пачала працэс выхаду з СНД і збіраецца дэнансаваць адпаведныя пагадненні, заявіў у інтэрв’ю Radio Moldova міністр замежных спраў краіны Міхай Папшой.

Дэнансацыя пагадненняў знаходзіцца ў працэсе ўзгаднення, у бліжэйшы час дакументы паступяць у парламент. Гаворка ідзе пра Статут СНД, Пагадненне аб стварэнні СНД і дадатак да яго.

Папшой адзначыў, што хоць дэ-факта Малдова больш не ўдзельнічае ў СНД, юрыдычна яна яшчэ з’яўляецца членам садружнасці.

«З дэнансацыяй гэтых трох фундаментальных пагадненняў Рэспубліка Малдова афіцыйна перастане быць часткай СНД. Гэты працэс ужо пачаўся, мы прынялі гэтае рашэнне нядаўна, і працэдура ўзгаднення запушчана», — заявіў кіраўнік малдоўскага МЗС.

Ён падкрэсліў, што іншыя пагадненні з СНД, якія прыносяць карысць народу Малдовы, працягнуць дзейнічаць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны