Аляксандр Лукашэнка падчас кадравага чацвярга зрабіў 17 прызначэнняў. У Беларусі з’явіліся паслы ў Лівіі і Афганістане, новага кіраўніка атрымаў медыяхолдынг, Мінпрыроды і два прамысловыя прадпрыемствы.
Лукашэнка таксама прызначыў Аляксандра Іваніцкага начальнікам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС.
Акрамя таго, былі ўзгоднены два прызначэнні ў мясцовай вертыкалі.
На пасаду старшыні Петрыкаўскага райвыканкама ўзгоднены Яўген Шкробат. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жыткавіцкага райвыканкама.
Ашмянскі райвыканкам узначаліць Андрэй Клышэўскі. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама, курыруючы пытанні будаўніцтва і ЖКГ.
Яшчэ два прызначэнні былі зроблены ў адміністрацыі Лукашэнкі. Юрый Хамутоўскі стаў начальнікам упраўлення рэгіянальнай палітыкі, а Генадзь Акціловіч — начальнікам галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Таксама былі ўзгоднены наступныя прызначэнні:
- Алега Садоўскага — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці,
- Аляксея Іглікава — членам Гродзенскага аблвыканкама,
- Надзеі Юрашэвіч — намесніцай начальніка Арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы,
- Вольгі Васілеўскай — намесніцай начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.