Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета запускае збор песень для супольнага плэйліста «Новай Беларусі». Далучыцца да ініцыятывы і прапанаваць сваю любімую кампазіцыю могуць беларусы з усяго свету.
Кожны ўдзельнік можа не проста прапанаваць песню, якую варта захаваць і ўзяць у будучыню, але і абгрунтаваць свой выбар.
«Праект павінен адлюстраваць, наколькі багатай і прыгожай можа быць Новая Беларусь і якія каштоўнасці, эмоцыі і мары аб’ядноўваюць беларусаў незалежна ад таго, дзе яны сёння жывуць.
Мы заклікаем медыя, культурніцкія ініцыятывы, супольнасці і ўсіх неабыякавых беларусаў падзяліцца інфармацыяй пра збор песень. Магчыма, менавіта з нашых розных галасоў і любімых трэкаў складзецца разнастайная музычная гісторыя нашай краіны», — адзначаюць у Прадстаўніцтве.
Па выніках збору будзе створаны агульны публічны плэйліст у Spotify, а сам рэпертуар прагучыць падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбудзецца 8–9 жніўня ў Варшаве.
Адмысловую форму можна запоўніць да 1 жніўня 2026 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram