Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў рашэнне прызначыць Вольгу Ануфрыеву дырэктарам — галоўным рэдактарам установы «Выдавецкі дом «Беларусь Сегодня».
Дадзеная пасада заставалася вакантнай пасля таго, як папярэдні кіраўнік выдавецкага дома Дзмітрый Жук стаў міністрам інфармацыі.
Вольга Ануфрыева прыйдзе ў “Беларусь Сегодня” з іншага дзяржаўнага медыяхолдынга. Яна была галоўным рэдактарам выдавецкага дома “Звязда”.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!