Музей Вольнай Беларусі ўпершыню ўвайшоў у афіцыйную праграму Warsaw Gallery Weekend

Культура
Афіша выставачнага праекта Аляксандра Адамава.

Музей Вольнай Беларусі далучыцца да сёлетняга фестывалю Warsaw Gallery Weekend у якасці афіцыйнай музейнай інстытуцыі, якая прадстаўляе беларускае сучаснае мастацтва. У межах галоўнага фестывалю сучаснага мастацтва Цэнтральнай Еўропы музей прадставіць персанальны праект мастака Аляксандра Адамава.

Як паведамілі ў прэс-службе ўстановы, удзел у Warsaw Gallery Weekend у новым статусе азначае прызнанне Музея Вольнай Беларусі як паўнавартаснай еўрапейскай культурнай прасторы. Сёння інстытуцыя працуе не толькі як месца захавання гістарычнай памяці, але і як адкрытая платформа для супольных праектаў незалежных аўтараў.

У межах афіцыйнай праграмы фестывалю 18 верасня ў музеі адкрыецца персанальная выстава Аляксандра Адамава «hyperMOTHER.Shared Breathing». Экспазіцыя беларускага мастака развіваецца як доўгатэрміновы мастацкі цыкл і даследуе тэмы біяпалітыкі клопату, дэлегавання цялеснасці ды экзістэнцыяльнай стомленасці сучаснага чалавека.

Фестываль Warsaw Gallery Weekend пройдзе ў Варшаве ўжо ў 16-ты раз. На працягу трох дзён — з 18 па 20 верасня — вядучыя галерэі і мастацкія цэнтры польскай сталіцы прадставяць найбольш актуальныя арт-праекты рэгіёна.

Warsaw Gallery Weekend лічыцца найбуйнейшым у Польшчы і Цэнтральнай Еўропе штогадовым фестывалем сучаснага мастацтва. Ён праводзіцца з 2011 года па аналогіі з берлінскім Gallery Weekend: на некалькі дзён прыватныя галерэі, музеі і культурныя цэнтры Варшавы аб’ядноўваюцца ў адзіную арт-маршрутную сетку, якую наведваюць куратары, арт-крытыкі і калекцыянеры з усяго свету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.