Вакалістку гурта Dymna Lotva будуць завочна судзіць у Беларусі

Галоўнае
Екатерина Манкевич. Фото: @greena_photos/facebook.com/dymnalotva

37-гадовую вакалістку гурта Dymna Lotva Кацярыну Манкевіч будуць завочна судзіць у Беларусі. Разгляд крымінальнай справы пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Манкевіч абвінавачваюць паводле артыкулаў аб прапагандзе тэрарызму (ч. 1 арт. 289-1 КК), фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 290-1 КК), садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі (арт. 366-1 КК).

Кацярына Манкевіч — музыкантка, вакалістка метал-гуртоў Dymna Lotva і Hangover in Minsk.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.