Гродзенскі абласны суд 24 ліпеня вынес прысуд грамадскай актывістцы Валянціне Навумавай. Ёй прызначылі 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму, менавіта столькі і запытваў для яе дзяржаўны абвінаваўца, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Навумаву прызналі вінаватай паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».
Таксама ёй паставілі ў віну абвінавачанні паводле артыкулаў аб паклёпе, парушэнні таямніцы перапіскі, абразе Аляксандра Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, здзеку з дзяржаўных сімвалаў і абразе суддзі.
Першапачаткова ў яе справе таксама фігуравала абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 367 КК — «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі».
Валянціна Навумава працяглы час была членам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яе аштрафавалі на 15 базавых велічынь паводле адміністрацыйнай справы за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедстве».
Актывістку затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў следчы ізалятар №1 у Гродне.