Фігуранту справы аб выбухах на «Паўночных патоках» прад’явілі ў Германіі абвінавачанне ў ваенным злачынстве

Навіны
Объекты «Северного потока — 2» на участке берегового пересечения в России в сентябре 2021 года. Фото: nord-stream2.com

Фігуранту справы аб выбухах на газаправодах «Паўночны паток», грамадзяніну Украіны Сяргею Кузняцову, прад’явілі ў Германіі абвінавачанне ў ваенным злачынстве. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на заяву адваката Ніколы Канестрыні.

«Наша абарона цалкам аспрэчвае прад’яўленае абвінавачанне», — адзначаецца ў заяве абароны.

На думку адваката, абвінаваўчае заключэнне нямецкіх уладаў утрымлівае «толькі гіпотэзу абвінавачання і не больш за тое».

Нагадаем, 1 ліпеня Федэральная пракуратура Германіі прад’явіла абвінавачанні 50-гадоваму грамадзяніну Украіны Сяргею К. у сувязі з выбухамі на газаправодах «Паўночны паток» у верасні 2022 года.

Паводле версіі следства, Кузняцоў кіраваў групай з сямі чалавек, якая выкарыстала арандаваную парусную яхту Andromeda для доступу да трубаправодаў і ўсталявання выбуховых прылад на глыбіні каля 80 метраў. У выніку выбухаў 26 верасня 2022 года былі пашкоджаныя тры ніткі газаправодаў.

Сяргей Кузняцоў быў затрыманы ў жніўні 2025 года падчас адпачынку ў Італіі і з лістапада мінулага года знаходзіцца ў нямецкім следчым ізалятары. Ён адмаўляе датычнасць да выбухаў.

У скарзе на ўтрыманне пад вартай Кузняцоў спасылаўся на «функцыянальны імунітэт» вайскоўца, сцвярджаючы, што дзейнічаў паводле загаду.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.