Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія «як ніколі» валодаюць добрым арсеналам зброі. Пра гэта ён заявіў журналістам у Маскве, дзе сёння прымае ўдзел у парадзе.
«Я добра ведаю вашыя ўзбраенні. Таму што яны і нашыя. Сёе-тое мы ўжо дадалі да таго, што ў вас ёсць. Сёе-тое мы набылі ў вас. Таму сёння мы як ніколі валодаем добрым арсеналам добрай зброі», — сказаў ён.
«Я заўсёды быў спакойны. І сёння тым больш. Усё будзе нармальна. Усе хочуць жыць. Як бы вы, журналісты, ні падавалі гэты розны матэрыял з усіх бакоў, усе хочуць жыць. І амерыканцы, і ўкраінцы, і расіяне, і беларусы. Таму ўсё будзе нармальна. У аснове — жыццё», — прыводзіць яго словы прэс-служба.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!