Лукашэнка прызначыў новых суддзяў

Навіны
Фото: Reform.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб кадравых рашэннях у судзейскім корпусе.

Указам прызначаны шэраг кіраўнікоў і суддзяў у абласныя і раённыя суды. Некаторыя прызначаны на новы пяцігадовы тэрмін. Сярод іх Алег Лапека, які працягне працу на пасадзе намесніка старшыні Мінскага абласнога суда.

Упершыню прызначаны 14 суддзяў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.