Лукашэнка прыляцеў у Пекін

Галоўнае
Скриншот сайта flightradar24.com

Наступнай краінай «доўгай камандзіроўкі» Аляксандра Лукашэнкі пасля Расіі стаў Кітай. У 17:02 па беларускім часе (UTC+3) яго самалёт прызямліўся ў Пекіне, сведчаць дадзеныя flightradar24.com.

Раней яго прэс-служба паведамляла, што ён накіраваўся з маштабным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Падчас паездкі запланаваныя перамовы на найвышэйшым узроўні з кіраўніцтвам шэрагу дзяржаў рэгіёна і абмеркаванне «маштабных і перспектыўных» праектаў у розных сферах.

Сваю «доўгую камандзіроўку» Лукашэнка пачаў са сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валдаі 26 чэрвеня. Там ён прабыў да раніцы 28 чэрвеня, а затым з Расіі вылецеў у Кітай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.