Лукашэнка павіншаваў Мадзьяра з перамогай

Галоўнае
Фото: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара партыі TISZA Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, ён выказаў надзею, што “моцны голас Венгрыі на міжнароднай арэне будзе і надалей гучаць у духу прагматызму, скіраванасці на падтрымку ўсеагульнай бяспекі, павагі да ўсіх народаў”. Акрамя таго, Лукашэнка перакананы, што традыцыі дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Будапештам павінны працягвацца. Ён пажадаў Мадзьяру добрага здароўя і поспехаў.

Нагадаем, у нядзелю ў Венгрыі прайшлі парламенцкія выбары, на якіх партыя FIDESZ прэм’ер-міністра Віктара Орбана пасля 16 гадоў кіравання пацярпела разгромнае паражэнне. Партыя Мадзьяра, паводле папярэдніх дадзеных, атрымлівае 138 мандатаў у 199-месным парламенце, што дазваляе ёй уносіць канстытуцыйныя змены.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.