Два новыя «экстрэмісцкія фарміраванні» з’явіліся ў Беларусі

Галоўнае

МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514», а КДБ — праект «Kamarouka».

Сілавікі лічаць, што да праекта «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514» маюць дачыненне Андрэй Трацэўскі, Станіслаў Шашко і Кірыл Балахонаў, да праекта «Kamarouka» — Дзмітрый Завадскі, Вольга Касянчук і Ксенія Каменка.

«Kamarouka» называе сябе першым беларускім міжнародным маркетплэйсам. Праект прапануе да продажу беларускія тавары — ад прадметаў інтэр’еру да адзення.

Спецпадраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў 1514 уваходзіць у склад «Спецпадраздзялення Цімура» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Два новыя «экстрэмісцкія фарміраванні» з'явіліся ў Беларусі

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.