МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 32 чалавекі.
Сярод іх — фігуранты справы фондаў BYSOL і BY_Help Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык, Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандра Жук, Аляксандр Падгорны. Раней яны былі ўключаны ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», які вядзе КДБ.
Таксама ў пералік уключылі былога байца Палка Каліноўскага Максіма Ралько, прысуджанага да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Нагадаем, у траўні Андрэю Стрыжаку і Аляксею Лявончыку завочна прысудзілі па 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з імі на 16 гадоў калоніі былі асуджаныя Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандр Падгорны і Аляксандра Жук.
Цяпер у спісе 6116 прозвішчаў.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.