Каардынацыйная рада Беларусі зацвердзіла Генадзя Манько кіраўніком Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, паведамілі ў прэс-службе КР.
Яго кандыдатуру вылучылі 6 чалавек: Павел Мар’еўскі, Генадзь Манько, Арцём Брухан, Таццяна Мартынава, Аляксандр Камісараў і Віталь Лакотка.
Генадзь Манько — грамадска-палітычны дзеяч, у складзе КР прадстаўляе фракцыю «Воля», якая займаецца падтрымкай беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, умацаваннем сілавога блока дэмакратычных сіл і абаронай нацыянальнай ідэнтычнасці.
У галасаванні прынялі ўдзел 35 дэлегатаў, кворум быў захаваны: 30 прагаласавалі «за», 0 — «супраць», 5 — устрымаліся. Падтрымка кандыдата размеркавалася па фракцыях наступным чынам: «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» — 11 з 28, «Незалежныя беларусы» — 6 з 8, «Еўрапейскі выбар» — 6 з 8, «Наступ» — 1 з 8, «Наша Дело/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты» — 6 з 6, «Хопіць баяцца» — 3 з 3, пазафракцыйныя дэлегаты — 2 з 7.
