Белстат: у эканоміцы Рэспублікі Беларусь у лютым 2026 г. было занята 4171,2 тыс. чалавек.
У лютым у эканоміцы Беларусі было занята 4,1712 млн чалавек. Гэта на 8,4 тыс. чалавек больш, чым у студзені. На пачатку года колькасць занятых у эканоміцы змяншалася.
Год таму ў лютым таксама адзначаўся рост занятасці. За год колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 30,2 тыс. чалавек.
Аднак у параўнанні са снежнем 2019 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 163,8 тыс. чалавек. Тады ў эканоміцы былі заняты 4,335 млн чалавек.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
