Беларуса, які знаходзіўся ў польскім вышуку, затрымалі на мяжы

Навіны
Фото: nadodrzanski.strazgraniczna.pl

Польскія памежнікі затрымалі на нямецка-польскай мяжы беларуса, які знаходзіўся ў польскім вышуку за здзяйсненне злачынстваў, паведамляе Нададжанскі аддзел Памежнай службы Польшчы.

На выходных 17–19 ліпеня на польска-нямецкай мяжы ў Слубіцы, Згажэльцы, Еленей-Гуры, Тупліцах, а таксама ў аэрапорце Познань-Лавіца былі затрыманыя чацвёра грамадзян Польшчы і адзін грамадзянін Беларусі. Усе яны знаходзіліся ў вышуку за розныя злачынствы: махлярства, пагрозы, кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, крадзеж персанальных даных, невыкананне прызначаных судом крымінальна-прававых абмежаванняў, ухіленне ад выплаты аліментаў.

Усіх затрыманых адправілі ў следчыя ізалятары, дзе яны будуць адбываць прызначаныя судом пакаранні тэрмінам ад 3 да 12 месяцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.