Эндзі Бэрнем уступіў на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі

Навіны
Фото: @RoyalFamily

Эндзі Бэрнем афіцыйна ўступіў на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі пасля сённяшняй аўдыенцыі ў караля Карла III.

«Яго Вялікасць прыняў на аўдыенцыі дастойнапаважанага Эндру Бэрнема, члена парламента, і папрасіў яго сфарміраваць новы ўрад. Дастойнапаважаны Эндру Бэрнем, член парламента, прыняў прапанову караля і пацалаваў яму руку ў знак прывітання з нагоды свайго прызначэння прэм’ер-міністрам і першым лордам казначэйства», — гаворыцца ў паведамленні каралеўскай прэс-службы.

Перад гэтым Кір Стармер склаў з сябе паўнамоцтвы прэм’ер-міністра. Кароль прыняў яго адстаўку.

На мінулым тыдні Бэрнем быў абраны кіраўніком кіроўнай Лейбарысцкай партыі. У рамках вылучэння кандыдатаў на пасаду старшыні партыі яго падтрымалі 379 з 403 членаў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў. Яго кандыдатура аказалася безальтэрнатыўнай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.