Кім Чэн Ын абнавіў Канстытуцыю Паўночнай Карэі. Пра гэта піша Yonhap. Змены датычацца вызначэння тэрыторыі краіны, паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы і ўнутранага ўладкавання.
Цяпер КНДР вызначае сваю тэрыторыю як землі, якія мяжуюць з КНР і РФ і Паўднёвай Карэяй, уключаючы тэрытарыяльныя воды і паветраную прастору.
Таксама з асноўнага дакумента зніклі ўсе згадкі пра ўз’яднанне Карэі, уключаючы такія тэрміны, як «мірнае ўз’яднанне» і «вялікае нацыянальнае адзінства». З асноўнага дакумента былі прыбраны дасягненні памерлага заснавальніка дзяржавы Кім Ір Сена і памерлага бацькі цяперашняга лідара Кім Чэн Іра.
Новая рэдакцыя Канстытуцыі павысіла статус Кім Чэн Ына, ён названы кіраўніком дзяржавы і ўпершыню стаў вышэйшым за Вярхоўны народны сход. Яму таксама прадастаўляецца права камандаваць ядзернымі сіламі і дэлегаваць гэтыя паўнамоцтвы.
Былі таксама выключаны палажэнні пра бясплатную медыцыну, краіну без падаткаў і адсутнасць беспрацоўя.