Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы, лідар кіроўных сацыял-дэмакратаў Міндаўгас Сінкявічус не стаў раскрываць планы адносна санкцый супраць Беларусі на сустрэчы з дэпутатамі апазіцыйнай партыі «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты».
Як піша LRT, гаворачы пра адносіны з Мінскам і ціск з боку ЗША наконт санкцый, Сінкявічус заявіў, што Літва павінна імкнуцца падтрымліваць добрыя адносіны з Вашынгтонам.
«Партнёрства не з’яўляецца аднабаковым: мы дапамагаем і не толькі дзякуем. Але я думаю, што Беларусь — гэта не нейкі вялікі аб’ект перамоў», — сказаў ён, нагадаўшы, што Літва падтрымала ініцыятыву па Армузскім праліве.
Аднак, як адзначае LRT, палітык не ўдакладніў, як у лютым будзе вырашацца пытанне падаўжэння еўрапейскіх санкцый у дачыненні да беларускіх угнаенняў.
У аўторак Сейм Літвы павінен зацвердзіць Міндаўгаса Сінкявічуса на пасадзе прэм’ер-міністра. Пасля гэтага ён атрымае час на фарміраванне кабінета і павінен будзе прадставіць яго ў парламенце.