У Беларусі будзе створана дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы і вызначэнні асноўных напрамкаў яе працы. Падручнікі збіраюцца абнавіць “у адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі”. Адпаведнае распараджэнне падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.
«Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх узроўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Камісію ўзначаліць міністр адукацыі. У яе склад увойдуць аўтарытэтныя навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі-практыкі ў галіне гуманітарных і грамадствазнаўчых дысцыплін, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў.
Міністэрству адукацыі пастаўлены задачы па арганізацыйна-метадычным забеспячэнні дзейнасці камісіі і ўдасканаленні зместу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на пяцігодку.
