Савет абароны прыняў рашэнне аб абавязковай эвакуацыі жыхароў 12 памежных населеных пунктаў у Чарнігаўскай вобласці з 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чаўс. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне стала адказам на запыт вайскоўцаў.
Абавязковая эвакуацыя ўводзіцца ў 12 населеных пунктах чатырох супольнасцяў:
- у Карукоўскай — вёскі Прыбынь, Шышкоўка і Рудня;
- у Гараднянскай — Лемяшоўка і Мошчанка;
- у Ноўгарад-Северскай — Вараб’ёўка, Камень, Каменская Слабада, Карабаны і Чайкіна;
- у Сямёнаўскай — Газаправоднае і Аляксандраўка.
Таксама прынята рашэнне аб прадаўжэнні абавязковай эвакуацыі з сямі прыгранічных вёсак, дзе яна была абвешчана ўзімку: Горск (Сноўская грамада), Берылёўка (Гараднянская), Бучкі, Грамяч і Буда-Вараб’ёўская (Ноўгарад-Северская), Кастабобраў і Жалезны Мост (Сямёнаўская).
Паводле даных супольнасцяў і раённых ваенных адміністрацый, ва ўсіх гэтых населеных пунктах застаецца каля тысячы жыхароў, сярод іх — 120 дзяцей.
Жыхароў праінфармуюць пра месцы збору. Зацверджаны маршруты эвакуацыі і транспарт, забяспечаны месцы для часовага пражывання. Завяршыць эвакуацыю плануецца цягам двух месяцаў.