Энергетыкі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы перад маразамі

Галоўнае
Фото: Минэнерго

Міністэрства энергетыкі правяло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях напярэдадні маючага адбыцца пахаладання.

Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, прадпрыемствы галіны пераводзяцца на ўзмоцнены рэжым працы, аварыйныя брыгады прыведзены ў пастаянную гатоўнасць, таксама падрыхтаваны перасоўныя дызельныя электрастанцыі.

“Асобная ўвага нададзена працы цеплавых сетак. Іх рэжымы працы карэкціруюцца з улікам тэмпературы вонкавага паветра. Каб пазбегнуць рэзкіх перападаў тэмпературы, у населеных пунктах з чаканым пахаладаннем забяспечваецца плаўнае і апераджальнае рэгуляванне падачы цяпла”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у бліжэйшыя дні начныя тэмпературы ў Беларусі апусцяцца ніжэй за 25 градусаў марозу. Месцамі будзе да -31°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны