У Беларускай тэніснай федэрацыі новы старшыня. Сяргея Рутэнку на гэтай пасадзе змяніў Аляксандр Захарчанка.
10 сакавіка ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ). Рутэнка прадставіў даклад пра праведзеную працу, паведамляе НАК.
Таксама на канферэнцыі абраны новы старшыня федэрацыі — Аляксандр Захарчанка.
Захарчанка раней працаваў у футбольным клубе БАТЭ разам з Анатолем Капскім, быў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» – камерцыйным дырэктарам.
Новы старшыня расказаў пра свае задачы.
«У найбліжэйшы час пастараюся больш глыбока ўнікнуць у працу федэрацыі. Бачу, што асноўныя напрамкі — развіццё тэніса ў рэгіёнах. Від спорту добра ўмацаваўся ў матэрыяльнай базе, але ёсць запыт на павышэнне кваліфікацыі трэнерскага складу. Павышэнне канкурэнтаздольнасці членаў нацыянальнай зборнай, рэзерву — гэта таксама найбліжэйшыя задачы, якія бачу перад сабой», — сказаў Захарчанка.
