Канферэнцыя “Новая Беларусь” сёлета пройдзе 8-9 жніўня ў Варшаве. Аднак напярэдадні яе ў польскай сталіцы адбудуцца чатыры сайд-івэнты. Іх анансавалі ў Офісе Ціханоўскай.
Мерапрыемствы адбудуцца 7 жніўня. Уваход на іх свабодны, але перавага будзе аддадзена тым, хто зарэгістраваўся загадзя.
Перад канферэнцыяй адбудуцца дыскусіі:
- “Мова, культура, адукацыя і медыя: нябачны фронт за Беларусь”
- “Штучны інтэлект: алгарытм свабоды ці лічбавы аўтарытарызм?”
- “Соймікі: праз выбары да супрацы і вынікаў”
- “Беларуская грамадзянская супольнасць: выстаялі. Што далей?”
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
