Ратавальнікі ў панядзелак ліквідавалі пажар жылога дома ў Бярозаўцы Лідскага раёна.
На месцы работнікі МНС выявілі клубы дыму, якія выбіваліся з-пад даху будынка. На момант пажару дома нікога не было.
Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, паддашкавае памяшканне і маёмасць у доме.
Адной з магчымых прычын пажару мог стаць удар маланкі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
