Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі беларускага прадпрыемства з-за сумненняў у паходжанні сыравіны

Навіны
Фото: Россельхознадзор

Рассельгаснагляд абмежаваў увоз і транзіт па тэрыторыі Расіі ўсіх відаў мясной прадукцыі беларускага ТАА «Велес-Міт». Таксама расійская служба папрасіла Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю прадуктаў, вырабленых ТАА «Велес-Міт», у Расію і іншыя краіны ЕАЭС.

Падставай для рашэння Рассельгаснагляду сталі дзве партыі свінога шпіку масай 43,6 тоны, якія накіроўваліся ў адрас казахстанскага прадпрыемства па падробленым ветэрынарным сертыфікаце.

Рассельгаснагляд усумніўся ў дакладнасці звестак аб паходжанні сыравіны. Мяркуецца, што яна паступіла з Даніі. Акрамя таго, ёсць прэтэнзіі да якасці прадукцыі. У пробах былі выяўлены рэшткі лекавых прэпаратаў, у тым ліку антыбіётыкаў, неадпаведнасці па мікрабіялагічных паказчыках – лістэрыі і бактэрыі групы кішэчнай палачкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.