Мінскі аэрапорт пацвердзіў вяртанне Turkish Airlines

Галоўнае
Фото: Аэропорт Минска

Авіякампанія Turkish Airlines сапраўды вяртаецца ў Мінск. Гэта пацвердзілі ў прэс-службе аэрапорта беларускай сталіцы.

Рэйсы па маршруце Стамбул – Мінск – Стамбул будуць выконвацца з 21 верасня. Turkish Airlines будзе лётаць шэсць разоў на тыдзень па аўторках, чацвяргах і суботах: чатыры рэйсы будуць начнымі, два – дзённымі.

“РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” вітае вяртанне турэцкага перавозчыка на беларускі авіяцыйны рынак і рэкамендуе пасажырам сачыць за актуальным раскладам на афіцыйным сайце авіякампаніі”, – гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.

Раней СМІ ўжо заўважылі білеты па маршруце Стамбул – Мінск у сістэме браніравання турэцкай авіякампаніі. Час палёту заяўлены ў 3 гадзіны 40 хвілін, што прыкладна на дзве гадзіны менш, чым працягласць аналагічнага рэйса “Белавія”. Верагодна, Turkish Airlines будзе лётаць у Мінск праз тэрыторыю ЕС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.