У Воранаўскім раёне моцны вецер пашкодзіў дахі 140 дамоў і 10 сельгаспабудоў, паведамляе МНС.
Ратавальнікі таксама 25 разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэў у пяці раёнах Гродзенскай вобласці. Папярэдне, пацярпелых няма.
У Воранаўскім раёне працуе камісія па ліквідацыі наступстваў НС.
Нагадаем, сёння па захадзе Беларусі прайшлі навальніцы з моцным ветрам. У Гродне затапіла вуліцы. Частка Пастаўскага раёна засталася без электрычнасці.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
