«Якуб Колос» і ніякага падабенства. Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла калекцыю дзіўнага мерча да свайго 20-годдзя

Культура
Шоперы з класікамі беларускай літаратуры. Фота: @ilivehereggg, Threads.com.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла мерч да свайго 20-годдзя. Пра гэта ў Threads распавёў і карыстальнік ilivehereggg. У каментарах пад яго пастом раскрытыкавалі шоперы з беларускімі класікамі, чые імёны і нават псеўданімы напісаныя на рускай мове: Янка Купала, Франциск Скорина, Максим Богданович.

Пры гэтым псеўданім народнага паэта Беларусі пададзены як Якуб Колос замест Якуб Колас.

Каментатары абурыліся такому афармленню мерчаў, бо лагічней было б напісаць імёны класікаў беларускай літаратуры на беларускай мове.

Акрамя таго, ёсць пытанне і да выявы Якуба Коласа, на якім ён сам на сябе не падобны.

«Чаму не Иван Купало?» – пытаюцца каментатары наконт шопера з іншым класікам.

Дарэчы, гэта не адзінкавы падобны выпадак. У маі на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа з’явіўся матэрыял пра Васіля Вітку, дзе псеўданім пісьменніка пераклалі як «Василий Витка», хоць у псеўданімах імёны ніколі не перакладаюцца. Нават на вокладках рускамоўных перакладаў аўтар пазначаны як «Василь Витка».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.