Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла мерч да свайго 20-годдзя. Пра гэта ў Threads распавёў і карыстальнік ilivehereggg. У каментарах пад яго постам раскрытыкавалі шоперы з беларускімі класікамі, чые імёны і нават псеўданімы напісаныя на рускай мове: Янка Купала, Францыск Скарына, Максім Багдановіч.
Пры гэтым псеўданім народнага паэта Беларусі пададзены як Якуб Колос замест Якуб Колас.
Каментатары абурыліся такому афармленню мерчаў, бо лагічней было б напісаць імёны класікаў беларускай літаратуры на беларускай мове.
Акрамя таго, ёсць пытанне і да выявы Якуба Коласа, на якім ён сам на сябе не падобны.
«Чаму не Иван Купало?», — пытаюцца каментатары наконт шопера з іншым класікам.
Дарэчы, гэта не адзінкавы падобны выпадак. У маі на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа з’явіўся матэрыял пра Васіля Вітку, дзе псеўданім пісьменніка пераклалі як «Василий Витка», хоць у псеўданімах імёны ніколі не перакладаюцца. Нават на вокладках рускамоўных перакладаў аўтар пазначаны як «Василь Витка».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
