Грамадзянін Італіі ехаў з Польшчы ў Беларусь на дарагім BMW. На мяжы польскія памежнікі высветлілі, што машына лічыцца ў крадзяжы.
26-гадовы італьянец выязджаў у Беларусь праз Цярэспаль. Пры праверцы польскія памежнікі ўстанавілі, што аўтамабіль BMW M5 лічыцца ў вышуку як скрадзены на тэрыторыі Італіі. Машыну канфіскавалі. Яе кошт ацэньваецца ў 750 тысяч злотых (206 тысяч долараў).
Распачата дасудовае вытворчасць, паведамляе памежная служба Польшчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!