Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі Instagram-старонку выдання Blizko.by. Адпаведнае рашэнне 13 ліпеня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
На дадзены момант старонка выдаленая. Такое рашэнне прыняла рэдакцыя выдання, апублікаваўшы наступны каментар:
«Дарагія чытачы. Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаў акаўнт blizko.by_ ў сацыяльнай сетцы Instagram экстрэмісцкім матэрыялам. Цяпер рэдакцыя Blizko.by высвятляе, што менавіта адбылося. Для абароны інтарэсаў сваіх чытачоў і партнёраў мы ўжо выдалілі гэты акаўнт».
Таксама ў спіс трапілі:
- Telegram-каналы «Лига Свободных Наций», «NORD Karjalan Heimoryhmä» і «Василина Орлова: Записки антрополога»;
- Instagram-старонкі «paru.bok» і «Зухвалий Парубок»;
- старонкі ў Facebook «Вольны Беларус» і «Міхаiл Бойка»;
- сайт «jam-news.nеt»;
- сайт і старонкі ў сацыяльных сетках арганізацыі Fundacja OKNO NA WSCHÓD;
- YouTube-канал «В’ячеслав Сікора» і размешчаны на ім фільм «Как нас предали. Беларусь 2020»;
- старонка ў Dzen «ANTECC TYPLY»;
- старонка ў Threads «i.m._yan_belarus»;
- старонкі ў TikTok «Disident», «Рада БНР», «aquaheadhoe» і «Lilith Smith».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!