У «Расатаме» заявілі пра гібель галоўнага інжынера акупаванай ЗАЭС

Навіны
Александр Яковлев. Фото: facebook.com/atomzaes

Генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў заявіў пра гібель галоўнага інжынера акупаванай Расіяй Запарожскай АЭС, калабаранта Аляксандра Якаўлева і кіроўцы Дзмітрыя Філіпава. Паводле яго сцвярджэння, гэта адбылося сёння ўдзень у выніку ўдару беспілотніка.

«Дрон УСУ нанёс удар па службовым аўтамабілі Запарожскай АЭС Toyota Camry на мяжы прамысловай пляцоўкі станцыі і г. Энергадар. Разам з галоўным інжынерам Аляксандрам Якаўлевым загінуў кіроўца аўтамабіля Дзмітрый Філіпаў», — напісаў ён.

«Палітычнае кіраўніцтва краіны праінфармавана», — дадаў Ліхачоў.

Паводле яго слоў, «Расатам» чакае ад МАГАТЭ «аператыўнай, канкрэтнай і выразнай рэакцыі».

Паводле базы ўкраінскага «Міратворца», Якаўлеву было 46 гадоў, ён скончыў Адэскі політэхнічны ўніверсітэт. Да акупацыі быў супрацоўнікам Запарожскай АЭС. Падпісаў кантракт з «Расатамам» і атрымаў пашпарт грамадзяніна РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.