Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп схіляецца да пашырэння баявых дзеянняў у Іране. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх службовых асоб.
У апошнія дні Трамп правёў некалькі брыфінгаў, прысвечаных далейшым дзеянням супраць Ірана. Разглядаліся варыянты ўзмацнення авіяўдараў, у тым ліку па ядзерным аб’екце, а таксама захопу іранскіх астравоў у Армузскім праліве.
У сераду Цэнтральнае камандаванне ЗША нанесла дзве серыі ўдараў за адзін дзень, хоць раней абмяжоўвалася адным налётам. Акрамя таго, амерыканскія вайскоўцы атакавалі танкер пад сцягам Кюрасаа, які не падпарадкаваўся іх патрабаванням у рамках блакады іранскіх партоў. Ракета Hellfire была выпушчана па дымавой трубе судна.
Як піша WSJ, Трамп яшчэ не прыняў канчатковага рашэння адносна далейшых дзеянняў супраць Ірана. Публічна ён настойвае на дыпламатычным шляху ўрэгулявання.