Супрацоўнікі МУС затрымалі траіх чалавек, якія займаліся распрацоўкай вірусаў-шыфравальнікаў. Узбуджаны крымінальныя справы.
Як паведамляе МУС, 17-гадовы жыхар Пінска займаўся стварэннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння, у тым ліку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. На тэматычным рэсурсе ён пазнаёміўся з двума жыхарамі Гродзенскай вобласці 17 і 18 гадоў. Разам яны распрацоўвалі, мадыфікавалі і тэставалі траяны-шыфравальнікі, якія блакуюць доступ да даных на прыладзе ахвяры, а таксама праграмнае забеспячэнне для выкрадання акаўнтаў у Telegram.
Маладыя людзі планавалі стварыць хакерскую групу для распаўсюджвання шкоднаснага праграмнага забеспячэння і вымагання грошай, але ўсіх траіх затрымалі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!