Дарадца міністра абароны Украіны дапусціў, што РФ працягвае выкарыстоўваць рэтранслятары ў Беларусі

Галоўнае
Изображение: serhii_flash

Дарадца міністра абароны Украіны Сяргей «Флэш» Бяскростнаў дапусціў, што Расія можа працягваць час ад часу выкарыстоўваць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі для навядзення ўдарных беспілотнікаў.

Свае меркаванні ён падмацаваў прыкладам атакі на АЗС у Маліне Кіеўскай вобласці. Паводле слоў Бяскростнава, «Шахед» праляцеў уздоўж мяжы з Беларуссю, даляцеў да Карасценя проста над трасай, пасля чаго павярнуў і паляцеў над чыгункай да Маліна, дзе ўдарыў па АЗС.

«Такія паводзіны характэрныя для ручнога кіравання БПЛА па камеры. Адлегласць ад пункта атакі да межаў РФ складае 260 км. Гэта занадта далёка для працы прамога радыёканала. Іншых «Шахедаў» (магчымых рэтранслятараў) у гэты час у паветры не было», — напісаў ён.

Канчатковыя высновы зробяць профільныя службы, дадаў Бяскростнаў. Ён падкрэсліў, што для РФ важна атакаваць заходнюю частку Украіны «Шахедамі» з анлайн-кіраваннем, а без рэтранслятараў у Беларусі зрабіць гэта немагчыма.

«Ці зможа Лукашэнка выстаяць перад «настойлівымі просьбамі» пра рэтранслятары, я не ведаю. Я таксама не выключаю, што рэтранслятары могуць усталёўвацца без ведама ўладаў Беларусі. Гэта робіцца хутка і лёгка. Таму ім варта ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў іх краіне», — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.