Медыянны заробак у Беларусі ў маі 2026 года склаў 2314,9 рубля. У параўнанні з лістападам мінулага года ён павялічыўся на 233,2 рубля. Гаворка ідзе пра налічаны заробак, гэта значыць да выплаты падаходнага падатку.
За год у параўнанні з маем 2025 года паказчык павялічыўся на 300,9 рубля.
Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымлівае больш за медыяну, а другая палова — менш за гэтае значэнне. Ён адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі больш дакладна, чым паказчык сярэдняга заробку.
Белстат разлічвае медыянны заробак толькі двойчы на год: за май і за лістапад. Даныя прадстаўляюцца па юрыдычных асобах усіх форм уласнасці, за выключэннем юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (акрамя ўдзельнікаў холдынгаў). Для параўнання, у маі 2026 года сярэдні намінальны налічаны заробак склаў 3003,5 рубля.
У маі 2026 года медыянныя заробкі па некаторых галінах склалі:
- у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 2236,8 рубля,
- у горназдабыўной прамысловасці — 4795,6 рубля,
- у апрацоўчай прамысловасці — 2494,3 рубля,
- у энергетыцы — 2558 рублёў,
- у будаўніцтве — 3197,7 рубля,
- у рознічным гандлі — 1955,6 рубля,
- у транспарце і лагістыцы — 2440,8 рубля,
- у сферы інфармацыі і сувязі — 4072,1 рубля,
- у фінансавай і страхавой дзейнасці — 2905,9 рубля,
- у адукацыі — 1757,4 рубля,
- у ахове здароўя — 1991,1 рубля,
- у сферы часовага пражывання і харчавання — 1810,5 рубля,
- у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 2666,9 рубля,
- у дзейнасці ў сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1990,7 рубля,
- у сферы творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 1607,5 рубля,
- у сферы прадастаўлення іншых відаў паслуг — 1642,9 рубля.