Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 19-гадовага жыхара Гомеля, які стварыў фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі ў TikTok. На акаўнт «Міліцыя Беларусі» было падпісана больш за 3 тыс. чалавек.
“Уладальнікам профілю аказаўся 19-гадовы гамяльчанін, які браў кантэнт з афіцыйных міліцэйскіх крыніц. Ён прызнаўся, што хацеў прыцягнуць як мага больш падпісчыкаў, а затым перайменаваць старонку і манетызаваць, каб набыць аўтамабіль”, — расказалі ў прэс-службе МУС.
Праводзіцца праверка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
