“Гэта толькі пытанне часу” — Трамп зноў прыгразіў Кубе

Навіны
Скриншот видео

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў прыгразіў Кубе. Паводле яго слоў, гэта толькі пытанне часу, але спачатку трэба скончыць “праект” з Іранам.

“Тое, што адбываецца з Кубай, уражвае. І мы думаем, што хочам спачатку скончыць гэты праект, але гэта будзе толькі пытаннем часу, перш чым вы і мноства неверагодных людзей вернецеся на Кубу. Спадзяюся, не назаўсёды. Мы хочам, каб вы вярнуліся, і мы не хочам вас страціць”, — сказаў Трамп, звяртаючыся да дзяржсакратара Марка Рубіа, які мае кубінскае паходжанне.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што сітуацыя ў Венесуэле пасля затрымання Нікаласа Мадуры стабілізавалася. Ён назваў часовую прэзідэнтку краіны Дэлсі Радрыгес выдатным чалавекам.

“Яна і яе супрацоўнікі робяць фантастычную працу, супрацоўнічаючы з намі. Мы вывозім сотні мільёнаў барэляў нафты, і яна адпраўляецца ў Х’юстан і розныя іншыя месцы, дзе перапрацоўваецца, і мы адпраўляем ім назад значна больш грошай, чым яны зарабілі за многія гады”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны