Галіне Казіміроўскай за суткі сабралі грошы на дапамогу ў барацьбе з анкалогіяй

Культура
Вольны Хор на адкрыцці выставы Вольгі Якубоўскай «Малюю наша жыццё». Фота прадастаўлена Музеем Вольнай Беларусі.

Учора кіраўніца “Вольнага хору” Галіна Казіміроўская звярнулася па дапамогу ў сувязі з цяжкай хваробай – музыка захварэла на анкалогію. Ужо сёння беларусы сабралі патрэбную суму на “Байсоле”.

Зараз Галіна праходзіць цяжкія курсы хіміятэрапіі, наперадзе — аперацыя і радыётэрапія.

Хвароба пазбавіла Галіну магчымасці выкладаць. Сям’і з двума непаўналетнімі дзецьмі няма чым плаціць за арэнду кватэры і ежу.

Таксічнасць хіміі патрабуе дарагіх прэпаратаў для падтрымкі печані і іншых органаў, а таксама моцных абязбольвальных.

«Кожны курс хіміятэрапіі – гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне сыходзіць некалькі дзён, і толькі ты прыходзіш у сябе, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл».

Галіне патрэбна была сума ў €8500, каб аплаціць арэнду жытла на 6 месяцаў, прадукты і лекі. На дадзены момант сабрана €9665.

Падтрымаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.