ФСБ затрымала жыхара Пецярбурга за адпраўку бронепласціны ў Беларусь

Навіны
Фото: УФСБ по Петербургу и Ленобласти

ФСБ затрымала жыхара Санкт-Пецярбурга за адпраўку бронепласціны ў Беларусь. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на рэгіянальнае ўпраўленне Федэральнай службы бяспекі РФ.

Мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы па ч. 1.1 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда зброі).

“Мяркуецца, што ён адправіў у Беларусь бронепласціна, якая можа быць выкарыстана пры стварэнні ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Дадзены прадмет адносіцца да прадукцыі двайнога прызначэння, у дачыненні да яго дзейнічае экспартны кантроль”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Акрамя таго, паведамляецца, што падазраваны прадаваў бронекамізэлькі і шлемы, у тым ліку расійскім удзельнікам вайны супраць Украіны. Пры гэтым выпрабаванні паказалі, што тавар быў няякасным.

Следчыя дзеянні працягваюцца

ФСБ затрымала жыхара Пецярбурга за адпраўку бронепласціны ў Беларусь
Фото: УФСБ па Пецярбургу і Ленвобласці
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны