Дзяржагенцтва “БелТА” выдаліла хамскі выступ Дапкюнаса з абразамі ў адрас Зяленскага

Навіны
Андрей Дапкюнас. Фото: МИД

Дзяржаўнае агенцтва “БелТА” і сайт газеты Адміністрацыі Лукашэнкі “СБ. Беларусь сёння” сёння апублікавалі тэкст выступу пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ Андрэя Дапкюнаса на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ, а затым выдалілі публікацыю. Ніякіх тлумачэнняў ад рэдакцый не было.

Варта адзначыць, што выступ Дапкюнаса выглядаў празмерна рэзкім нават для сучаснай беларускай дыпламатыі. У ім прадстаўнік рэжыму ў Мінску заявіў, што Украінай кіруе «містэр Бін пад крэкам». Таксама Дапкюнас назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага “фактычным кіраўніком Украіны” і «жывёлай».

Рэдакцыя Reform.news паспела скапіяваць скандальны тэкст.

Дзяржагенцтва "БелТА" выдаліла хамскі выступ Дапкюнаса з абразамі ў адрас Зяленскага
Скрыншот
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.