Дзіця на ровары трапіла пад колы аўто ў Магілёве

Навіны
Скриншот видео t.me/uvdmogilev

У Магілёве BMW збіў 6-гадовага хлопчыка на ровары, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 19 гадзін на скрыжаванні вуліц Крупскай і Мытнай. 30-гадовы кіроўца BMW збіў дзіця, якое ехала з сябрамі на роварах па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ пацярпелы з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.