На возеры Бернскае ў Віцебскім раёне патанулі двое мужчын — 56 і 59 гадоў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Іх целы дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД.
Паводле папярэдніх дадзеных, падчас рыбалкі мужчыны ўпалі ў ваду з пантонавага агароджання. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, былі апытаныя відавочцы. Абставіны трагедыі ўстанаўлівае Віцебскі раённы аддзел СК.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
