«Душа абаронцы»: выйшаў трэйлер дакументальнага фільма прапаганадыста Рыгора Азаронка, знятага на «Беларусьфільме»

Культура
Кадр з трэйлера фільма Рыгора Азаронка "Душа абаронцы".

Трэйлер новай карціны прапагадыста Рыгора Азаронка «Душа абаронцы» апублікавалі на сайце мінскага «Кінавідэапраката». Дакументальны фільм, зняты на падраздзяленні «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», выйдзе ў рэспубліканскі пракат 12 лютага.

Стужка распавядае пра «адказныя» будні Мазырскага пагранатрада.

У ліпені мінулага года пра здымкі гэтай карціны пісаў Флагшток. Паведамлялася, што неігравая стужка кінастудыі «Беларусьфільм» (тады яна мела рабочую назву «Душа арміі») у рэжысуры Рыгора Азаронка будзе прысвечана памежнікам.

«Душа абаронцы»: выйшаў трэйлер дакументальнага фільма прапаганадыста Рыгора Азаронка, знятага на «Беларусьфільме»
Кадр з трэйлера фільма Рыгора Азаронка “Душа абаронцы”.

«Фільм пра сілу і мужнасць людзей, якія штодня знаходзяцца на мяжы. На мяжы паміж жыццём і смерцю. Унікальныя падзеі, захапляльныя трэніроўкі і спецаперацыі, кранальныя асабістыя гісторыі — пра ўсё гэта раскажа фільм. Любоў, Гонар, Адвага, а самае галоўнае — душа чалавека ў такі складаны момант», — з пафасам гаварылася ў анонсе кіно.

«Флагшток» нагадаў, што вайскоўцы менавіта Гомельскай пагранічнай групы, да якой адносіцца Мазырскі пагранатрад, праявілі асаблівы «гераізм» пры нападзенні РФ на Украіну з тэрыторыі Беларусі: не перашкаджалі перасячэнню дзяржаўнай мяжы з Украінай ваеннай тэхнікі іншай дзяржавы.

Зараз на сайце «Кінавідэапраката» апісанне да карціны адсутнічае. Даецца інфармацыя пра адукацыю Рыгора Азаронка, што ён закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію па спецыяльнасці «Рэжысура кіно і тэлебачання», і працуе ЗАТ «Столичное телевидение». Хто фігуруе ў кіно не паведамляецца.

«Душа абаронцы»: выйшаў трэйлер дакументальнага фільма прапаганадыста Рыгора Азаронка, знятага на «Беларусьфільме»
Кадр з трэйлера фільма Рыгора Азаронка “Душа абаронцы”.

Трэйлер выдае шчыльную «нарэзку» дзеянняў сілавікоў у ваеннай тэхніцы пад пафасную музыку.

Летась карціна была паказана на фестывалі «Лістапад» у межах Нацыянальнага конкурсу і атрымала прыз журы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны