МЗС Беларусі заявіў, што Беларусь прынялі ў Савет міру не з-за грошай, а за «досвед, стойкасць і палітычную волю».
29 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў уступленне Беларусі ў Савет міру і пацікавіўся ў сацыяльнай сетцы X, ці заплаціць Мінск 1 млрд долараў на адраджэнне Газы. На допіс адрэагаваў афіцыйны акаўнт МЗС Беларусі.
«Кагосьці запрашаюць з-за грошай, кагосьці — за досвед, стойкасць і палітычную волю. Беларусь ведае, што яна можа прапанаваць», — заявіў беларускі МЗС.
Нагадаем, Савет міру быў афіцыйна заснаваны Дональдам Трампам 22 студзеня. Першапачаткова арганізацыя задумвалася для ўрэгулявання канфлікту ў Газе.
Трамп накіраваў запрашэнні далучыцца да Савета міру 58 краінам. Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне адным з першых, але пры гэтым заявіў, што не будзе плаціць 1 млрд долараў за сяброўства. Ён разлічвае, што Савет таксама зоймецца ўрэгуляваннем вайны ва Украіне.
Some are invited for their money, others for their experience, resilience, and political will. #Belarus knows what it brings to the table 😎 https://t.co/TrTZ0JXD4X
— Belarus MFA 🇧🇾 (@BelarusMFA) January 30, 2026
