Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Савет міру пад кіраўніцтвам Дональда Трампа будзе займацца не толькі канфліктам у Сектары Газа, але і ўрэгуляваннем вайны ва Украіне.
Лукашэнка прызнаўся, што не бачыць, як Беларусь можа дапамагчы ў вырашэнні канфлікту ў Газе.
«Што мы там, для Газы занадта дапаможам? Калі і дапаможам, то не вельмі. Але мяне прыцягвае тое, што, магчыма, гэты Савет міру, нейкія яго дзеянні, магчымасці распаўсюдзяцца на іншыя часткі планеты.
Перш за ўсё, магчыма, мы па Украіне нешта дапаможам, абмяркуем неяк і прасунуўшы мір, зможам наблізіць, паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва. Вось гэта мяне найбольш прыцягвае. А не тое, што мы ўжо там моцна дапаможам Газе. Я ведаю свае магчымасці і магчымасці нашай Беларусі», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён растлумачыў, што прыняў рашэнне аб далучэнні Беларусі да Савета, таму што глядзіць у будучыню.
«Я гляджу ў будучыню. Магчыма, не я, а нехта будзе іншы. Магчыма, дзякуй скажа», — лічыць Лукашэнка.
20 студзеня Аляксандр Лукашэнка ад імя Беларусі падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да Савета міру.
